- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Дык з гадамі перастаеш чакаць менавіта нейкіх узнагарод, асаблівага прызнання, дый увогуле, хочацца жыць без нечаканасцей:) Шчыра – мне было вельмі прыемна. Хвалююча. Чым каштоўная гэта прэмія? Тут трэба маленькую прадмову. Гадоў 15 таму быў я на курсах павышэння кваліфікацыі, і ў выпускной працы аб ролі раёнак я акцэнтаваў увагу на тым, што раённая газета застаецца на сёння адным з астраўкоў жывой беларускасці. І вось… І вось знікла беларускае правадное радыё. Гады тры таму мяне запрасілі ў школу ў мой Рагачоў (сам я родам з Рагачоўскага раёна). Дзіўнае было адчуванне, калі зайшоў у рэдакцыю раёнкі. Некалі я пісаў туды свае вершы і першыя замалёўкі. «Камунар» прыходзіў ці не ў кожную хату вёсачкі. Канешне ж, беларускамоўны, іначай, мабыць, і быць не магло. А цяпер я гартаў былую раёнку і не пазнаваў яе.