- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Шаноўны Анатоль Ільіч, мінулы год быў багаты на арыгінальныя і цікавыя выданні, пра якія, дарэчы, мы пісалі ў «Кніганошы». Якія кнігі вам найбольш запомніліся? На якія параіце звярнуць увагу нашым чытачам і пашукаць у кнігарнях, бібліятэках? – Згодны, што мінулы год быў багаты на цікавыя і розныя ў жанрава-тэматычных адносінах выданні, што наш, так бы мовіць, кніжны рынак значна папоўніўся. Найперш запомніліся: новае, прымеркаванае да 100-годдзя пачатку Першай сусветнай вайны выданне дакументальна-аўтабіяграфічнага твора Максіма Гарэцкага «На імперыялістычнай вайне» (не толькі з цікавасцю перачытаў, але і выступіў у друку з эсэ «Сто гадоў таму»); чарговы, 10-ты том Поўнага збору твораў Васіля Быкава (публіцыстыка); зборнік аповесцяў Віктара Казько «Час збіраць косці»; кніга эсэ-сведчанняў Паўла Севярынца «Беларуская глыбіня»; раман Алеся Усені «Грэх»;