- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Шаноўны Сяргей Іванавіч, у вершы «Лёгкі хлеб» Вы пішаце: «Лёгкім хлебам паэзію лічаць, стараюцца // «Ад сахі і станка» прарвацца да слова... // Ды метафары ўсё ж мазалём не ствараюцца, // Нельга рыфмы спарадкаваць, быццам дровы…». Сапраўды, цяпер шмат хто лічыць сябе паэтам, хоць радкі іх вершаў «спарадкаваныя, быццам дровы» і за прыгожай рыфмай няма глыбокіх думак ці пачуццяў. Як адрозніць сапраўдную паэзію ад штукарства?