- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Шаноўны Сяргей Іванавіч, Вашая новая кніга «Сіні карабель у блакітным моры плыве» зусім не падобная да кніг, што выходзілі раней. Апошнім часам Вы больш працавалі як публіцыст, як блогер… Вы неяк казалі, што літаратура для Вас – пераадоленне сябе, зрабіць усё што можаш і трошкі больш. Новая кніга – яшчэ адна спроба пераадолець сябе? – Насамрэч усё крыху не так :) Новая кніжка шмат у чым перагукаецца з ранейшай прозай («Практыкаванні», «Дзённік прыватнага чалавека», публікацыі ў «Дзеяслове»). Што выходзяць кніжкі не часта, дык прычына простая – з мастацкіх тэкстаў у нас не жывуць. І пра «трошкі больш» я чуў ад Алега Бембеля, які пры тым цытаваў, здаецца, Алеся Разанава. Новая кніжка – не спроба пераадолець сябе, а спроба абысціся без таго, што ёсць у рэчаіснасці, сродкамі фантасмагорыі ды літаратурнага коміксу. Гэта поўная фікцыя, чым, па-мойму, і з’яўляецца мастацтва.