- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Шаноўная спадарыня Вольга, у Вашых кнігах «Прысак і пожня» і «(В)ядомыя гісторыі» паэзія цесна звязаная з іншымі відамі мастацтва: музыкай, кіна- і фотамастацтвам. Гэтыя кніжкі былі толькі своеасаблівым эксперыментам, альбо Вы шукалі магчымасць выйсці за межы тэксту, выказаць не толькі свае думкі і пачуцці, але і сваё ўспрыманне, бачанне, настрой, эмоцыі і перадаць іх чытачу? Распавядзіце пра тое, як узнікла ідэя гэтых праектаў, ці ўдалося рэалізаваць задуманае і якім будзе працяг?