- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Шаноўны спадар Ігар, кнігу «Адам Клакоцкі і ягоныя цені» лічаць першым беларускім постмадэрнісцкім раманам, у якім можна заблукаць (з якога няма выйсця). Ваша новая кніга «Хвілінка» – таксама лабірынт, з якога няма выйсця?.. Распавядзіце пра новую кнігу. – Валянцін Акудовіч на адной з прэзентацый сказаў, што Клакоцкі распачынае лінію другой прозы. І што гэтую лінію працягнулі толькі «Трынаццаць гісторый пра мёртвага ката» Наталкі Харытанюк. Што ён меў на ўвазе пад другой прозай, я спадзяюся, ён нам яшчэ патлумачыць.