- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
– Шаноўны Валеры Леанідавіч, нядаўна свет пабачыла Вашая кніга «На пачатку маўчання». У ёй ёсць верш з такімі радкамі «…Столькі слоў, // І няма паэзіі». А што Вы лічыце сапраўднай паэзіяй, якую ролю яна выконвае ў Вашым жыцці? – І ў прыгожым слове, і ў прыгожым па форме вершы можа не быць паэзіі. Адбываецца гэта, калі няма ў іх душы, калі творца насамрэч не творца, а штукар. Яго стыль – кідкі, правакацыйны сцёб, каб заўважылі… Успомнім: «паэзія» паходзіць ад грэцкага слова «творчасць». А некалі І. Гердэр трапна і назаўсёды вызначыў, што паэзія ёсць «музыка душы».