be
pdf

Кніганоша 15

Інфармацыйны бюлетэнь

– Шаноўная Людміла Іванаўна, Вы былі сябрам журы конкурсу Саюза беларускіх пісьменнікаў «Экслібрыс». Да таго ж, Вы амаль 10 гадоў кіруеце суполкай маладых творцаў «Літаратурнае прадмесце». Цікава, якое пакаленне ідзе ў літаратуру. Ці можна яго параўнаць з Вашым? – Любыя параўнанні ў мастацтве некарэктныя. З аднако боку, усе маладыя – што ў часы «Маладняка» і «Узвышша», што ў часы «філалагічнага пакалення», што ў часы «Тутэйшых», калі яны таленавітыя, дык аднолькава дзёрзкія, аднолькава прагнуць эксперыментаў і ўласнага ўкладу ў змяненне свету, ну і маюць патаемную ці відочную веру ў сваю геніяльнасць. А што, хіба яны павінны ўперціся ілбом у падлогу перад папярэднікамі і насіць за класікамі шлейф? Арцюр Рэмбо мне заўсёды здаваўся цалкам зразумелым і блізкім персанажам. Адрозненне ж дыктуе сам кантэкст часу. Сёння большая эклектыка ў творчасці маладых, культ сцёбу, адчуваецца ўплыў сеціўнай літаратуры, у якой ужо выпрацаваны пэўны стандарт, прадыктаваны патрэбай затрымаць увагу выпадковага наведніка блога.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Кніганоша
Выдаўцы і выдавецтвы: МГА ЗБС Бацькаўшчына, ГА Саюз беларускіх пісьменннікаў
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2012-07
  • Рэдактар: Сачанка Алесь
  • Выдавец: МГА ЗБС Бацькаўшчына, ГА Саюз беларускіх пісьменннікаў
  • Copyright: © 2012 by Кніганоша
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org