- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
«Гэта штосьці кшталту жывой анталогіі і ўспамінаў пра «мёртвыя часы», што засталіся толькі ў памяці. Але засталася і паэзія як штосьці жывое і важнае. Мне здаецца, што пакаленне «Тутэйшых», пры тым, што яно бунтарскае пакаленне, – адно з самых непачутых і недаацэненых пакаленняў сёння, можа быць, таму, што яго прадстаўнікі не рыхтавалі сабе п’едэсталаў і месцаў у гісторыі літаратуры, яны займаліся трошачкі іншымі рэчамі, – адкрыў сумную імпрэзу-ўспамін, што прайшла ў кнігарні «логвінаЎ», Ігар Бабкоў. – Гэты цыкл мы вырашылі распачаць з самых важных, з тых, каго ўжо няма з намі. І Таццяна Сапач – геніяльная паэтка, сябра, якая трагічна загінула 27 снежня мінулага года ў аўтакатастрофе, сёння мусіць быць з намі.