be

Кніга могілак. Беларускія пахаванні ў свеце

Гардзіенка Наталля, Юрэвіч Лявон
Альбом-даведнік

Матэрыялы для альбома- даведніка «Кніга могілак. Беларускія пахаванні ў свеце» — 49-й кнігі ў серыі «Бібліятэка Бацькаўшчыны» — ад пачатку 1990-х гадоў з дапамогай дзясяткаў зацікаўленых асоб збіраліся ў Беларускім інстытуце навукі і мастацтва ў Нью-Ёрку. Выданне ахоплівае беларускія пахаванні ў 13 краінах свету, у тым ліку падрабязна апісвае адмысловыя беларускія могілкі або беларускія часткі шматнацыянальных могільнікаў у Аўстраліі, Вялікабрытаніі, ЗША, а таксама паасобныя надмагіллі беларусаў і ўраджэнцаў Беларусі ў Бельгіі, Германіі, Грэцыі, Даніі, Італіі, Канадзе, Францыі, Чэхіі, Чылі, Швецыі. Аўтары намагаліся прадставіць не толькі самі надмагільныя помнікі, але і асоб, якія пад імі спачылі, каб захаваць памяць пра сотні суродзічаў, што назаўсёды засталіся на чужыне. «Кніга могілак» — першае такога кшталту і аб’ёму беларускае выданне.

Беларускія аўтары: Гардзіенка Наталля, Юрэвіч Лявон
Выдаўцы і выдавецтвы: Фонд Kamunikat.org, Беларускі Інстытут Навукі і Мастацтва
Выдавецкая сэрыя: Серыя Бібліятэка Бацькаўшчыны; Кніга 49
  • Месца выхаду: Нью-Ёрк - Вільня - Беласток
  • Дата выхаду: 2023
  • Рэдактар: Гардзіенка Наталля
  • Выдавец: Фонд Kamunikat.org, Беларускі Інстытут Навукі і Мастацтва
  • Памеры: 608 с.
  • ISBN: 978-83-67937-13-9
  • Катэгорыя: Гісторыя, Культура, Рэлігія
  • Copyright: © 2023 by Наталля Гардзіенка, Лявон Юрэвіч, Фонд Kamunikat.org, Беларускі Інстытут Навукі і Мастацтва
  • Кнігазбор:
    • прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)
  • Дадатковая даведка: Светлай памяці доктара Вітаўта Кіпеля
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org