en

Клінаў Артур

Клінаў Артур

Артур Клінаў нарадзіўся ў 1965 г. у Мінску.

Беларускі мастак-канцэптуал (жывапісец, перформер), пісьменнік і фатограф.

У 1987 годзе скончыў архітэктурны факультэт. Яго работы выстаўляліся ў Беларусі і за мяжой, у тым ліку ў Польшчы і Нямеччыне. З 1998 года — прэзідэнт Беларускай асацыяцыі сучаснага мастацтва. З 2001 г. — выдавец часопіса pARTisan. Аўтар фотаальбома пра Мінск, а таксама кнігі «Малая падарожная кніжка па Горадзе Сонца», у якой асабістыя перажыванні аўтара пераплятаюцца з апісаннем гісторыі і архітэктуры горада. Назва адсылае да ўтапічнай працы Тамаза Кампанэлі (Горад Сонца).

Клінаў Артур :: Publications

mp3

Локісаў

раман
Клінаў Артур

„Герой нашага часу – хто ён? Чалавек з двайной ідэнтычнасцю? Асоба з другім, прыхаваным жыццём? Партызан? Пярэварацень? Палітык, які прамаўляе тое, што хоча чуць ад яго публіка, але ніхто дакладна не ведае, што ў яго ў галаве”. Месца дзеяння раману – кожнае беларускае мястэчка, тыповае і адметнае. Эпоха...… More

Локісаў

раман
Клінаў Артур

"Герой нашага часу – хто ён? Чалавек з двайной ідэнтычнасцю? Асоба з другім, прыхаваным жыццём? Партызан? Пярэварацень? Палітык, які прамаўляе тое, што хоча чуць ад яго публіка, але ніхто дакладна не ведае, што ў яго ў галаве". Месца дзеяння раману – кожнае беларускае мястэчка, тыповае і адметнае. Эпоха...… More

pdf

Шклатара

Раман
Клінаў Артур

Кніга прадстаўляе сабой шчыры і праўдзівы аповед пра бурапеннае жыццё самага, бадай, багемнага месца творчага Мінску — галерэю “Ў”. Усе апісаныя ў рамане падзеі выдуманыя, любыя супадзенні з рэальнымі асобамі выпадковыя....… More

Горад СОНца

візуальная паэма пра Мінск
Клінаў Артур

Чалавек з Эўропы, які ўпершыню патрапляе ў Менск, звычайна бывае захоплены нейкім дзіўным, але насамрэч зацягвальным зачараваньнем гораду. Вандроўніка нечакана ўражвае дастаткова рэдкі для Эўропы фэномэн эстэтыкі імпэрскага гораду: разьлеглыя вуліцы й прашпэкты, мноства палацаў зь нейкім троху дзіўным...… More

Малая падарожная кніжка па Горадзе Сонца

Раман
Клінаў Артур

Аўтабіяграфічны раман Артура Клінава — культавай постаці эўрапейскага мастацкага андэрграўнда — напісаны як падарожная кніга па Менску і зьмяшчае арыгінальныя фотаздымкі. Гэта глыбока філасоўскі і стылёва выкшталцоны тэкст, дзе асабістая гісторыя героя арганічна ўплеценая ў мінулае і цяперашняе гораду....… More

Дванаццаць

Выбраныя творы 1996-2008
Клінаў Артур

Калі дае збой эпоха — надыходзіць час культурных герояў. Тых, хто прымае выклік і адказвае за краіну. Крэатыўная контраэліта, самураі беларускага лёсу. Яны запаўняюць сабою — амаль аднаасобна — тыя культурныя нішы, дзе ў іншай сытуацыі тоўпіліся б дзясяткі аўтараў-канкурэнтаў. Артур Клінаў — яскравы...… More

pdf

Дзеяслоў 105

Лiтаратурна-мастацкі часопіс

Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі...… More

pdf

Дзеяслоў 48

Літаратурна-мастацкі часопіс

Ніл Гілевіч. Споведзь крывічанкі * Ігар Сідарук. Подых звера. Лясовы трыпціх * Віка Трэнас. За крок да раю... Вершы * Святлана Варонік. Святло самоты. Вершы * Людміла Рублеўская. Сутарэнні Ромула. Раман * Аляксандр Лукашук. Cаша what is your name?.. Спроба заўчасных успамінаў * Андрэй Федарэнка. Сечка-13...… More

ARCHE 10 (85) 2009


Дзесяты сёлетні нумар часопіса ARCHE, цалкам прысвечаны літаратуры. У ім друкуецца вялікая дыскусія «Драпежныя вавёркі беларускага лесу», беларускі пераклад знакамітага твора Льюіса Кэрала «Скрозь Люстэрка, і Што ўбачыла там Аліса», новыя творы айчынных і замежных пісьменнікаў. Звяртаю ўвагу на публікаваны...… More

pdf

pARTisan 08

Альманах сучаснае беларускае культуры

У адрозьненьне ад цябе — як ты заяўляеш, філёзафа Адсутнасьці, — я сябе лічу філёзафам Прысутнасьці. Маё стаўленьне да Бога фармулюецца вельмі проста: Бог ёсьць чыстая, адвечная й татальная прысутнасьць, чыстае быцьцё. І таму менавіта Ён (нікога й нічога больш поўнага за Яго няма) задае максымальна...… More

Kamunikat.org – Belarusian Internet Library
Permission for reprints of the resources is granted only with the credit to the source.
Permission for reprints on the Internet is granted only with the hyperlink to the Kamunikat.org site.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Copyright © 2000-2023 by Kamunikat.org