- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Незалежнае Радыё Свабода звярнулася да тэмы, якая ўсё больш хвалюе беларускае грамадства. Апошнім часам паведамленні аб арышце чарговага карупцыянера сустракаюцца амаль штодзённа. Сярод выкрытых злачынцаў ёсць чыноўнікі, кіраўнікі прадпрыемстваў, урачы, міліцыянеры і іншыя. Але матэрыял Радыё Свабода быў прысвечаны асаблівай катыгорыі зламыснікаў. Хто яны такія, бачна ўжо па назве гэтага матэрыяла — “Хабарнікі з дэпутацкімі мандатамі”. Такім чынам, размова ідзе аб дэпутатах-карупцыянерах.