- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ідэя павысіць памер збору для тых, хто займаецца аграэкатурызмам, з 1-й базавай велічыні ў год да 12-ці з’явілася на пачатку красавіка. Цяпер яна прапрацоўваецца ў Міністэрстве па падатках і зборах і іншых зацікаўленых органах. Старшыня праўлення грамадскай арганізацыі “Адпачынак у вёсцы” Валерыя Кліцунова гаворыць, што навіна для ўладальнікаў аграсядзібаў стала нечаканасцю. “Яшчэ мінулым летам Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з намі абяцаў нічога не мяняць да 2021 года. Абяцаў, што памеры збораў застануцца ранейшымі, што Указ №372, які датычыць аграэкатурызму, будзе працаваць па-ранейшаму. А тут вось раптам такое”, — расказвае Кліцунова.