be
pdf

Кіраўніцтва па арганізацыі школ па правах чалавека

Джуліман Энвер, Юрт Ліліян

Ужо дзесяць гадоў Нарвежскі Хельсінкскі камітэт праводзіць школы па правах чалавека для моладзі ва ўзросце ад 16 да 20 гадоў1. Школа па правах чалавека звычайна працягваецца ад сямі да дзевяці дзён і збірае каля 20–25 удзельнікаў. Часта гэта маладыя людзі з рознымі культурнымі, этнічнымі, рэлігійнымі або нацыянальнымі каранямі, якія пражываюць разам у перыяд правядзення школы. Асноўнымі тэмамі школы па правах чалавека з’яўляюцца правы чалавека, міжкультурнае ўзаемаразуменне і вырашэнне канфліктаў. Гэтыя тэмы вывучаюцца праз практыкаванні, даклады, абмеркаванні і тэатральныя пастаноўкі. Педагогіка ўдзелу чырвонай ніткай праходзіць праз увесь адукацыйны працэс. Не менш важнае значэнне, чым уласна веды, маюць працэсы, якія развіваюцца ў асяродку гэтых маладых людзей. Гэта і ёсць ≪навучанне справай≫ на практыцы. Яго мэта – распаўсюдзіць веды, сфарміраваць станоўчыя адносіны і гатоўнасць да дзеянняў. Школы з’яўляюцца важным інструментам стварэння мірнага дэмакратычнага грамадства, у якім паважаліся б правы чалавека.

Каталёг: Kamunikat.org
Беларускія аўтары:
Выдаўцы і выдавецтвы: The Norvegian Helsinki Committee
  • Месца выхаду: Осла, Мінск
  • Дата выхаду: 2009
  • Выдавец: The Norvegian Helsinki Committee
  • Катэгорыя: Правы чалавека, Грамадзтва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org