Хто заменіць актораў Купалаўскага — “тэатралы” з АМАП?
2020-08-28 23:02
З тэатра імя Янкі Купалы звольніліся 58 супрацоўнікаў — сярод іх 36 акцёраў.
Такім чынам “купалаўцы” выказалі сваю пазіцыю як наконт звальнення з пасады дырэктара тэатра Паўла Латушкі, так і наконт дзеянняў улады пасля 9 жніўня.
На знак салідарнасці з калегамі супрацоўнікі Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі не распачалі запланаваны з 18 жніўня новы сезон.
Пра перанос на невызначаны тэрмін спектакляў заявіў Сучасны мастацкі тэатр.
На што спадзяюцца акцёры і рэжысёры, звальняючыся з тэатраў ці адмяняючы пачатак тэатральнага сезона? Хто заменіць іх у тэатры, і куды пойдуць яны самі? Што рабіць у такой сітуацыі аматарам тэатра, і што ў бліжэйшым будучым чакае тэатральнае жыццё сталіцы?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць народная артыстка Беларусі, актрыса тэатра імя Янкі Купалы Зоя Белахвосцік і дырэктар і мастацкі кіраўнік Сучаснага мастацкага тэатра Уладзімір Ушакоў.