- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Дзякуючы таму, што ўсе сем тамоў маёй кнігі не маглі быць нарукаванымі адразу, а толькі па адным томе у год, мне няпазбежна давялося пры іхным выданні кіравацца не толькі першапачатковым планам, але і перамяняць яго ў дэталях, прыслухоўваючыся да думак чытачоў і нярэдка да іхных парад. Так, у трэццяй кнізе мне давялося дадаць грунтоўную лінгвістычную інтэрмедыю дзякуючы таму, што некаторыя мае карэспандэнты прасілі патлумачыць філалагічныя асновы маіх высноваў, а ў гэтай, чацьвёртай, кнізе мне даводзіцца з той жа нагоды напачатку размясьціць мала цікавыя для звычайнага чытача, але надзвычай важныя для сур'ёзна цікавячыхся гісторыяй старажытнай культуры, падмуркі майго «метаду гісторыка-астранамічнай выведкі».