- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Дух нямецкай містыкі праз прызму сучасных рэаліяў, літаратурны постмадэрнісцкі кактэйль у абліччы казкі – новая кніга Альгерда Бахарэвіча "Халоднае сэрца". Літаратурную плошчу "Халоднага сэрца" падзялілі на дваіх нямецкі казачнік Вільгельм Гаўф і беларускі сучаснік Альгерд Бахарэвіч. Першая частка кнігі – пераклад вядомага класіка на беларускую мову ад Альгерда Бахарэвіча. Другая – схаваны ў аблічча паслямовы новы раман Бахарэвіча, падараваны чытачу шлях праз нямецкую містыку ў беларускую сучаснасць. Творчасць Альгерда Бахарэвіча стылістычна розная: ад падарожжа па лёсе і целе Веранікі ў "Сароцы на шыбеніцы" да сатыры і тонкай лірыкі ў "Ніякай літасці Валянціне Г". Шостая па ліку кніга Бахарэвіча – своеасаблівая правакацыя, спроба знітавання казкі і сучаснасці пад адной вокладкай з Вільгельмам Гаўфам.