- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Бяздонне травы, неба дыван. / З раскрытымі крыламі страказа, / над полем завіс кукурузнік “Ан-2”. / Марудна плыве між аблокаў, нібы па-за / мяжою рэальнасці. А пад ім / гірляндаю з матылёў / парашуты. …Выйграць двубой / са страхам сваім / і – скочыць за борт, у прорву лугоў! / …Спінай падаеш, вечнасць ляціш, / покуль рэзкі штуршок не падкіне ўгору. / Усё быццам сон, але ты не спіш. / І сэрца малоціць і разбівае прастору. / Ды німбам выратавальны купал па-над галавой / і стропы – як ніці лёсу ці марыянеткі, / што там, на нябёсах, трымае Той, / Хто загадзя ведае, як упадзе / падкінутая манетка. (фрагмент)