![]() |
![]() |
Новы раман вядомага пісьменніка Генрыха Далідовіча — працяг папярэдняга рамана «Гаспадар-камень», удастоенага Літаратурнай прэміі імя Івана Мележа. Тут мы зноў сустрэнемся з людзьмі з Налібоцкай пушчы, прасочым за драматычным лёсам кахання Зосі і Янкі, станем сведкамі падзей першай сусветнай вайны і Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі на Беларусі. У кнізе нямала старонак з вострасюжэтнымі сітуацыямі, напісаных на ўзроўні высокай паэтычнасці... Болей »
Мэта кніжкі - перадаць для гісторыі праўдзіва падзеі на нашай бацькаўшчыне ў Другую Сусьветную вайну, паказаць вялікі ўэдым народу ў змаганьні за свае правы ды ягоную працу над адбудовай вольнага жыцьця. Яна разам і прызнаньне тысячам суродзічаў, якія ў цяжкую пару змаганьня з ворагамі не шкадавалі сваіх сілаў, здароўя, маёмасьці, свайго жыцьця. Што апісаў у кніжцы, таго ў бальшыні быў сьведкам, тое сам перажыў. Чаго-ж ня бачыў, тое зап... Болей »
Паэзія не табака, малакроўным нюхаць. Паэт не застыглая ў статыцы мумія. Паэзі'я — ў сэрцы будзіць завірухі. Паэт за мільёны адзін думае. У квактаньні жаб прытажосьці крупінка. Для сэрца закон? Не ўтаймуеш кратамі. Буду йсьці ад сябе, як заўжды, і прыпынкі Рабіцьму над тым, што натхніць і раскратае. Болей »
1911 год... Другая палова чэрвеня... Цягнік у Вільню ўжо імчаўся па беларускіх прасторах. Паабапал вагонаў імпэтна прабягалі зялёныя мурожныя лугі, маладыя сасоньнікі на валуновых узгорках, сінявата-зялёныя пушчы. Вочы маладога чалавека прагна ўглядаліся ў родны краявід. "Вось яна, зямля беларуская, крыніца роднага слова, сустрэчы з якою я смагнуў праз усё маё жыцьцё й заўсёды нешта было на перашкодзе, — езьдзіў у розныя іншыя краіны, п... Болей »
— Дэбютаваў я вершам „Дом” 1 красавіка 1973 года ў „Ніве”, калі быў вучнем першага класа Бельскага беларускага ліцэя. Друкаваўся ў альманахах Беларускага літаратурнага аб’яднання „Белавежа”, у часопісе „Тэрмапілы”, які выдаецца гэтым аб’яднаннем, у „Беларускіх календарах” БГКТ, літаратурных часопісах Рэспублікі Беларусь, а таксама ў беларускім эміграцыйным друку ў Амерыцы і Нямеччыне. Выдаў тры томікі паэзіі: Лісты блакітных успамінаў (... Болей »
«Песня пра зубра» Міколы Гусоўскага і сучаснасць. Отечества и веры защитник. «Записки янычара» Константина Миханловича в польско-белорусском контексте (ХУ-ХУІ вв.). Да праблемы духоўных каштоўнасцей (беларуска-сербскі кантэкст). На шляхах даўняй беларускай літаратуры (прадмова да хрэстаматыі па «Старабеларускай літаратуры»). Літаратурная спадчына Беларусі. 3 адказнасцю за лёс Айчыны. Творчасць Змітрака Бядулі - новае асэнсаванне. Проз... Болей »
Шаноўны чытач! У тваіх руках факсімільнае выданьне кнігі Натальлі Арсеньневай — паэткі, імя якой, жыцьцё й творчасьць сталі для нас своеасаблівай легендай. Ужо тое, што паходзіць яна з роду, які па матчынай лініі даў сьвету Міхаіла Лермантава, ды нарадзілася на далёкім Каўказе і ўсё жыцьцё, за выключэньнем некалькіх ваенных гадоў, пражыла па-за адміністрацыйнай мяжой Беларусі, і, як на дзіва, сфармавалася ў беларускую патрыётку, высьпел... Болей »
Кіга прысвечана народнаму беларускаму дойлідству, якое разглядаецца як асяроддзе прабывання этнасу. У папулярнай форме раскрываюцца гістарычна абумоленыя асаблівасці рассялення нашых далёкіх продкаў, характарызуюцца тыпы паселішчаў, грамадскіх і культавых збудаванняў, двароў і сядзіб, вытворчых пабудоў. Паказаны магчымасці ўвасаблення народных традыцый у сучаснай архітэктуры. Адрасавана ўсім, хто цікавіцца гісторыяй і культурнай спадчын... Болей »
У кнігу ўключаны вершы аднаго з таленавітых беларускіх паэтаў Змітрака Астапенкі (1910—1944), напісаныя і надрукаваныя ў канцы дваццатых — пачатку трыццатых гадоў, вершы з ненадрукаванага зборніка (1933), вершы і паэмы часу Вялікай Айчыннай вайны, лісты паэта да родных. Болей »
Гэта кніга пра Беларусь, пра далёкае і блізкае мінулае нашага народа, пра непаўторныя мясціны беларускай прыроды. Юны чытач знойдзе тут шмат пазнавальнага, цікавага. Болей »