![]() |
![]() |
Кніга Рыгора Барадуліна «Маўчанне перуна» пра клопат нашага дня, пра гераічнае мінулае партызанскай Ушаччыны, пра адвечнае пачуццё, якое каханнем завецца. Раздзел «У суаўтарстве з Гудзонам» — вынік паездкі ў ЗША, дзе паэт прымаў удзел у рабоце XXXIX сесіі Генеральнай Асамблеі ААН Болей »
Гэты твор пра лёс чалавека, селяніна, які праз усё жыццё нясе праўду сваёй мірнай працы, праўду хлеба. Нялёгкі і няпросты шлях героя, як нялёгкая і няпростая сама гісторыя, на скрыжаваннях якой — часцінкай народа — жыве невялікая беларуская вёсачка Ўзбор'е. Болей »
Пад адной вокладкай сабраны творы двух пакаленняў. Геніюш – гэтае прозвішча вядомае кожнаму беларусу. Ларыса Геніюш – ікона беларуска паэзіі, яе сын, Юрка Геніюш, беластоцкі лекар, які таксама пісаў. Зборнік, які носіць назву «Маці і сын», па сутнасці, спалучэнне двух розных па форме, па стылю, па жанры твораў, а лепш сказаць, асобных кніг. Зборнік вершаў Ларысы Геніюш – «Сэрца» і кніга павяданняў Юркі Геніюша «Да свету» трапілі пад адн... Болей »
Лірычны герой новай кнігі вершаў Леаніда Дайнекі жыве складанымі праблемамі нашага часу. Любоў да сонечных сцяжынак маленства, жаданне штодзённа чытаць несмяротны летапіс прыроды спалучаюцца ў ягоным сэрцы з любоўю да імклівых рытмаў сучаснага горада, жыхаром якога ён стаў. Болей »
Гродзеншчына мае багатую і цікавую гісторыю. Сівыя каменні гродзенскіх вуліц памятаюць Пятра I. Тут капаў ён першыя рэдуты, сустракаючы Карла XII перад Палтаўскай бітвай. Гэта на Гродзеншчыне нарадзіўся і ў гродзенскіх лясах змагаўся ў 1863 годзе Валерый Врублеўскі, пазней генерал Парыжскай камуны, член I Інтэрнацыянала. Гэта пра яго сказаў Ленін, што памяць аб В. Врублеўскім «непарыўна звязана з найвялікшым рухам пралетарыяту ў XIX ста... Болей »
Mikołaj Ignatiuk /ur. wi 1931 roku/ - rolnik i jednocześnie animator kultury w swoim środowisku, wielki miłośnik i propagagator ludowiej muzyki białoruskiej. Całe swoje twórcze i bogate duchowo życie związał z rodzinna wsią Ryboły, leżąca na trasie Białystok - Bielsk Podlaski, w pobliżu rzeki Narew. Od wczesnych lat młodzieńczych wykazywał uzdolnienia literacko-muzyczne, tworząc własne melodie i oryginalne teksty w języku swego ludu. Wi... Болей »
Імя Веры Вярбы даўно вядома аматарам паэзіі. Народнай стала песня «Ручнікі» на вершы паэтэсы. У кнігу ўвайшлі лепшыя творы Вярбы з ранейшых зборнікаў. Болей »
У кнізе ў форме нарысаў расказваецца аб развіцці рамесных брацтваў-цэхаў: металаапрацоўшчыкаў, ткачоў, краўцоў, шаўцоў, аб першых медыцынскіх установах Менску, іх традыцыях і звычаях. Кніга будзе цікавай і карыснай як спецыялістам розных галін, так і студэнтам і навучэнцам старэйшых класаў, краязнаўцам і ўвогуле ўсім, хто цікавіцца гісторыяй. Болей »
Сьцюдзёная "Менская вясна 1996" - гэта серыя масавых акцыяў пратэсту супраць аўтарытарнага рэжыму прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі ў Беларусі. Мітынгі, пікеты, зьбіцьцё дэманстрантаў, арышты, галадоўкі, палітычныя суды, пагромы, вобыскі, - усім гэтым на працягу трох веснавых месяцаў было напоўнена грамадскае і палітычнае жыцьцё краіны. Усё гэта стала галоўнай тэмай матэрыялаў незалежнае прэсы, дакументаў і ўспамінаў, якія склалі гэтую кн... Болей »
Самае першае непадцэнзурнае выданьне. Аповесьць была напісана ў 1965 годзе, але ў Беларусі выдадзена дваццаць гадоў пазьней са шматлікімі праўкамі і скарачэньнямі. За мяжой публікацыя ўбачыла сьвет адразу пасьля напісаньня ў 1965. Кніга выдадзена на Тарашкевіцы. Болей »