![]() |
![]() |
Пад адной вокладкай зборніка знайшліся творы двух аўтараў, якіх спалучае неардынарнае мысленне, нетыповае бачанне свету. Зборнік „Дзверы”, перадусім, адметны тым, што ў ім паралельна з вершамі Надзеі Артымовіч змяшчаецца і прачытанне іх — маргіналіі паэта Алеся Разанава: удакладняючы тапаграфію вершаў і актывізуючы сэнсы, што тояцца ў іхняй, даволі герметычнай, прасторы, яны ўводзяць вершы ў кантэкст дыялогу. Безумоўна, прапанаванае тут... Болей »
Мікола Ваданосаў аўтар шматлікіх аповесцей і апавяданняў. У сваіх творах пісьменнік стварыў незабыўныя малюнкі самаадданай барацьбы беларускіх падпольшчыкаў і партызан з фашысцкімі захопнікамі ў часы Вялікай Айчыннай вайны. Мікола Ваданосаў піша і аб жыцці сучаснай вёскі, аб чысціні кахання і духоўным багацці савецкага чалавека. У кнігу выбранай прозы ўвайшлі аповесці «Адзінай маці сыны», «Пад чужым паролем», «Надзеі і здзяйсненні», а т... Болей »
У новую кнігу народнага пісьменніка Беларусі Янкі Брыля ўвайшлі апавяданні «пра час i пра сябе», эсэ на вострыя тэмы сучаснасці, лірычныя запісы i мініяцюры, дзе i роздум пра найгалоўнейшае ў жыцці, i шматфарбныя замалёўкі прыроды, сцэнкі з народнага побыту, i здаровы, іскрысты гумар. Болей »
Прырода шчодра адарыла Беларусь разнастайнымі багаццямі. Больш трэці яе тэрыторыі займаюць лясы, каля паловы - лугі і ворныя землі. Значная колькасць водных рэсурсаў. У рэспубліцы налічваецца больш за 10 тысяч азёр, 20 тысяч рэк і ручаёў. У цяперашні час ахова павакольнага асяроддзя з'яўляецца адной з самых вострых, актуальных праблем. Асабліва добра гэта відаць з космасу, у чым чытач зможа пераканацца, калі азнаёміцца з гэтай кнігай. Болей »
Кніга, напісаная сумеснымі намаганнямі краязнаўцаў і навукоўцаў, асвятляе 900-гадовую гісторыю Барысава. У ёй расказваецца пра ўзнікненне і развіццё горада, пра шматлікія падзеі, што адбываліся ў яго жыцці, і пра вядомых людзей, чый лёс быў звязаны з гэтым горадам. Кніга багата ілюстравана. Прызначана для шырокага кола чытачоў. Болей »
Праца-ўспаміны Кастуся Мерляка ёсьць гісторыя беларускай эміграцыі, што пачалася пасьля другой сусьветнай вайны. Яна вяжацца да падзеяў своеасаблівых, хоць і цэнтральных па значэньню. (Ёсьць іншыя працы-апісаньні мясцовага лягернага жыцьця беларусаў у Нямеччыне, беларускіх інстытутаў альбо арганізацыяў на эміграцыі. Рыхтуецца праца па агульнае гісторыі беларускай эміграцыі. У былой БССР афіцыяльная кліка старалася замоўчываць аб сьведам... Болей »
Дзённікі піша кожны. Хаця б раз у жыцці бярэцца спісаць на паперы думкі, якія вандруюць па галаве, свае перажыванні, свае роздумы. Асабліва падзяліцца сваімі сакрэтамі з паперай любяць дзяўчынкі. Гэта такая дзіцячая, юнацкая забава, якая, звычайна, мінае разам з дзяцінствам і юнацтвам. Дзённікі Сакрата Яновіча – гэта хроніка падзей, хроніка жыцця, прапушчаная праз прызму светаўспрымання аўтара. Назіранні і разважанні, супастаўленні і п... Болей »
Герой аповесці М. Ваданосава (нар. у 1923 г.) пражыў доўгае і складанае шыццё, у якім адлюстраваўся лёс цэлага пакалення — калектывізацыя, перадваенны час, вайна, перыяд узнаўлення. Жыццё героя асветлена чыстым, светлым каханнем, якое ён пранёс і захаваў наперакор нягодам... Мікіта Варановіч гераічна і мушна змагаецца з во-рагамі — бандытамі, фашыстамі, паліцаямі. Тэме кахання, вернасці, гераізму людзей прысвечаны і апавяданні. Болей »
Это книга народной мудрости. В ней помещены поговорки о каждой поре года, приметы погоды, а также народный календарь-месяцеслов, идет речь о каждом дне года: какой народный праздник приходится на этот день и какие обряды надо исполнять, что предсказывает погода в этот день и т. д. Болей »
Кніга «Дзень, калі ўпала страла» прысвечана гістарычнаму мінуламу беларускага народа. Сярод яе герояў — князь Уладзімір Полацкі, які ўзначальваў мужную барацьбу палачан з наступам крыжакоў, выдатны філосаф-атэіст XVII ст. Казімір Лышчынскі, вальнадумца Аляксандр Незабытоўскі, удзельнікі паўстання 1863—1864 гг., рэвалюцыянер-нарадаволец Ігнат Грынявіцкі і іншыя. Падзеі ў апавяданнях і аповесцях, што склалі кнігу, адбываюцца ў розныя эпох... Болей »