![]() |
![]() |
Лякарка з Наваградка Саламея Русецкая, апісваючы свае жыццёвыя прыгоды, якія назвала “Авантурамі” жыцця, стварыла ўспаміны, якія зместам нагадваюць прыгодніцкі раман. За сваё жыццё, поўнае нечаканасцяў і авантураў, аўтарка наведала шматлікія краіны і гарады, мела доступ да двара турэцкага султана, была ўвахожая ў палацы расейскай імператрыцы Ганны Іванаўны, кантактавалася з аўстрыйскім імператарам, з князямі Радзівіламі, Патоцкімі, Санг... Болей »
Анатоль Зэкаў нарадзіўся 20 студзеня 1955 года на Гомельшчыне, дзе ісённяўвёсцы Патапаўка Буда-Кашалёўскага раёнажывуцьяго бацькі. Там закончыў сярэднюю школу, там пачаў пісаць вершы, першы з якіх апублікаваў у 1969 годзе ў газеце «Піянер Беларусі». У1977 годзе закончыў гісторыка-філалагічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага універсітэта. Працоўную дзейнасць пачаўу гомельскай раённай газеце «Маяк». Вучыўся ў Вышэйшай камсамольскай школе... Болей »
У кнігу «Агні хат» уключаны некалькі апавяданняў і аповесць «Дождж на досвітку». I аповесць, і апавяданні прысвечаны людзям сённяшняга дня, людзям працы. Іх турботы пра мір і шчасце на зямлі, іх няпростыя ўзаемаадносіны паміш сабой у сям’і, на вытворчасці, іх адносіны да працы, да сваіх грамадзянскіх абавязкаў, іх разуменне дабра і зла — усё гэта з’яўляецца аб’ектам даследавання ў кнізе «Агні хат». Болей »
Пасьля перамогі над гітлераўскай Нямеччынай у 1945 годзе Сталін пашырыў межы СССР і стварыў вялікую камуністычную імпэрыю. Партыйная прапаганда даказвала, што краіны Цэнтральна-Ўсходняй Эўропы былі вызвалены ад гітлераўскай тыраніі. Фактычна яны не былі вызваленыя, а толькі занятыя Чырвонай Арміяй у якасьці ваенных трафеяў. Масква зрабіла іх сваімі сатэлітамі, якія мелі ахоўваць Савецкі Саюз, і адмежавала іх ад заходніх дэмакратычных дз... Болей »
Геніюш Ларыса (дзяв. Міклашэвіч; 1910-1983), беларуская паэтка. Нарадзілася ў Жлобаўцах Ваўкавыскага пав. Скончыла Ваўкавыскую гімназію, пабралася шлюбам з лекарам Іванам Геніюшам. У 1937 г. выехала ў Прагу, брала ўдзел у працы беларускай эміграцыі ў Чэхіі. Пад час вайны друкавалася ў «Раніцы». У 1942 г. выйшаў зборнік яе вершаў «Ад родных ніў». У 1948 г. у Празе арыштавана савецкімі органамі, саслана ў лагер. Пасля вызвалення ў 1956 г.... Болей »
Зборнік «Ад скарбаў роднае зямлі» складаюць лепшыя вершы і ўрыўкі з паэм, напісаныя беларускімі паэтамі за апошнія два дзесяцігоддзі. Многія з іх адлюстроўваюць неўміручы подзвіг савецкіх людзей у час Вялікай Айчыннай вайны, незагоеныя душэўныя раны ад жалю і болю па кожнаму чацвёртаму беларусу, які загінуў ад рук фашысцкіх нашэльцаў. Творы пра сённяшнюю рэчаіснасць славяць працоўныя поспехі савецкага народа ў будаўніцтве камунізма, вык... Болей »
Народны пісьменнік Беларусі Янка Брыль даўно, яшчэ сваімі першымі апавяданнямі пакарыў сэрцы чуйных да роднага слова чытачоў. Янка Брыль — сапраўдны паэт у прозе, адзін з глыбокіх нашых псіхолагаў, майстар лепкі ў слове вобразаў, якія за вонкавай прастатой нясуць у сабе глыбокі падтэкст, мастацка-філасофскае асэнсаванне жыцця. У кнігу ўвайшло лепшае у жанры апавядання, створанае аўтарам за паўвека плённага творчага жыцця. Болей »
Падлеткавы клуб «Святіца» дзейнічае пры грамадскім аб'яднанні «Воля да развіцця» (г. Слонім) з 2000 года і аб’ядноўвае пяць гурткоў па інтарэсах. У 2001 годзе пабачыў свет першы выпуск альманаха «Дд Я да Я» з творамі сяброў літаратурнага гуртка «Святліцы». Другі выпуск літаратурнага альманаха выдадзены ў рамках праекта, які быў рэалізаваны ў 2003 годзе грамадскім аб'яднаннем «Воля да развіцця» згодна з Праграмай ТАСІС «Развіццё грамадзя... Болей »
У кнігу ўключаны артыкулы беларускіх аўтараў, прысвечаныя класіку польскай літаратуры, а таксама бібліяграфія «Адам Міцкевіч у друку Беларусі». Выданне выходзіць да 200-годдзя з дня нараджэння славутага сына Навагрудскай зямлі. Разлічана як на спецыялістаў-філолагаў, так і на шырокія колы чытачоў, настаўнікаў, вучняў. Болей »
Новы зборнік беларускага паэта Мікалая Віняцкага “Адзвінелі жытоў каласы” вельмі своеасаблівы, арыгінальны. Апроч традыцыйных вершаў і санетаў, упершыню ў лі-таратуры створаны вянкі: актаваў, тэрцынаў, катрэнаў, трыя-летаў — экзатычных на фоне класічных жанраў. Паэт па-мастацку, выразна і вобразна дэманструе сваё бачанне рэчаіснасці, якое не пакідае веры і спадзяванняў на лепшае. Болей »