![]() |
![]() |
Уладзімір Гайдук нарадзіўся 7 верасня 1941 года ў всцы Тарнопаль, Гайнаўскага павета, у сялянскай сям'і. Працуе на гаспадарцы. Вершы У. Гайдука друкаваліся ў "Ніве", у літаратурных альманахах і іншых выданнях ГП БГК Болей »
Тэтралогія Алены Васілевіч «Пачакай, затрымайся...» аб’яднала чатыры аповесці, раней ужо вядомыя чытачам: «Расці, Ганька», «Доля знойдзе цябе», «Новы свет», «Пачакай, затрымайся...». Разам з гераіняй тэтралогіі Ганькай і яе аднагодкамі чытач пройдзе па нялёгкіх дарогах дзяцінства і юнацтва таго пакалення, якое нарадзілася ў дваццатыя і мужала ў трыццатыя гады. Раздзел «А праз месяц і дванаццаць дзён пачалася вайна» — гэта, па сутнасці, ... Болей »
Тэтралогія «Пачакай, затрымайся...» выходзіць другім выданнем. Яна аб’яднала чатыры аповесці, раней ужо вядомыя чытачам Алены Васілевіч: «Расці, Ганька», «Доля знойдзе цябе», «Новы свет» і «Пачакай, затрымайся...». Разам з гераіняй тэтралогіі Ганькай і яе аднагодкамі чытач пройдзе па нялёгкіх дарогах дзяцінства і юнацтва таго пакалення, якое нарадзілася ў дваццатыя і мужала ў трыццатыя гады. Болей »
У кнізе ўпершыню падрабязна расказваецца пра беларускую друкаваную літаратуру эпохі Рэнесансу, пачынальнікам якой быў вядомы гуманіст, пісьменнік і асветнік Ф. Скарына. Аўтар апавядае пра многіх малавядомых і зусім невядомых беларускіх літаратарах скарынінскага веку, пераканаўча паказвае вядучую ролю беларускай друкаванай літаратуры XVI ст. сярод літаратур шэрагу еўрапейскіх краін. Вялікая ўвага надаецца праблемам міжнародных літаратурн... Болей »
Дзяцінства прайшло ў в. Зарэчча пад Шкловам — адсюль псеўданім. З 10-гадовага ўзросту вучыўся ў Аршанскім духоўным вучылішчы і Магілёўскай духоўнай семінарыі (у 1917 пакінуў семінарыю пасля 2 гадоў вучобы). Працаваў перапісчыкам у паўвайсковай часці. З лютага 1919 настаўнічаў на Магілёўшчыне, потым прызначаны загадчыкам валаснога аддзела народнай асветы. У 1920—1927 палітпрацаўнік Чырвонай Арміі. Публікавацца пачаў у 1922. З 1924 член л... Болей »
У зборвік увайшлі лепшыя вершы паэта, напісаныя у розныя гады, а таксама паэмы «Эдэм» і «Гаяна», прысвечаныя падзеям Вялікай Айчыянай вайны. Болей »
Літаратура Заходняй Беларусі, постаць Максіма Танка, як прадстаўніка гэтай літаратуры – галоўны стрыжань кнігі “Паэзія змагання”. Аўтар вельмі грунтоўна разглядае творчасць маладых паэтаў, якія праз свае вершы намагаюцца падняць народ на барацьбу за незалежнасць. Паэзія перадваенных гадоў Заходняй Беларусі перапоўнена заклікамі да барацьбы, адзін з вядучых галасоў належыць Максіму Танку. У кнізе зроблены храналагічны агляд яго жыцця і т... Болей »
Кнігу склалі паэмы і п’есы народнага песняра Беларусі Янкі Купалы. Некаторыя творы (трагікамедыя «Тутэйшыя», паэмы «Калека», «На куццю» і інш.) пасля доўгага забыцця вернуты чытачу. Болей »
Паэтаграфічны раман – гэта кніга пра Паэта, пра канкрэтнага, не выдуманага, не ўяўнага. Кніга пра Ўладзіміра Няклаева. Тут шмат прыватнага, асабістага. Шмат такога, чаго ня ўбачыш пры першай, другой, а нават пры сотай сустрэчы з гэтым чалавекам. Тут разважанні і высновы. Тут шацунак і сяброўскія жарты. “Някляеў — не проста прозвішча, а знак, сімвал, калі хочаце, стыль паводзін. Ягоная паэзія — заўсёднае паляванне на спакой, а сам ён, мі... Болей »
За зборнік апавяданьняў “Паэты-цары” Лявон Вашко ў 1997 годзе атрымаў літаратурную прэмію “Гліняны Вялес”, якую з 1993 года прызнае Таварыства Вольных Літаратараў. Як напісалі на адным з блогаў чытачы "Паэты-цары" Лявона Вашка гэты суцэльны далікатэсны кайф! Насамрэч, творчасьць Лявона Вашка – выключна для чытачоў з вытанчаным літаратурным густам, з выпрацаванымі навыкамі чытаньня і шуканьня схаванага, другадоннага, для тых, каму чытань... Болей »