- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Больш за 600 тысяч чалавек ужо падало заяўкі на ўдзел у Сусветных днях моладзі, якія пройдуць 1-6 жніўня 2023 года ў Лісабоне, – паведаміў аргкамітэт каталіцкага моладзевага форуму. У партугальскую сталіцу можа прыехаць да 1,5 мільёна чалавек, – заўважае інфармацыйнае агенцтва KAI са спасылкай на выданне Visão. Адзначаецца таксама, што з набліжэннем сусветнай сустрэчы сістэматычна павялічваецца колькасць валанцёраў. Па словах дапаможнага біскупа Лісабонскай архідыяцэзіі Амерыку Мануэла Алвэша Агіара, ужо больш за дзесяць тысяч маладых католікаў выказалі жаданне бескарысліва дапамагчы ў арганізацыі і правядзенні мерапрыемства. Паводле звестак аргкамітэта, чакаецца, што моладзь прыбудзе са 183 краін свету. Галоўныя набажэнствы СДМ, у якіх плануецца ўдзел Папы Францішка, адбудуцца паміж Лісабонам і Ларышам каля ракі Таха. Ужо некалькі месяцаў там вядуцца падрыхтоўчыя работы.