- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
12 лістапада Папа прыняў на прыватнай аўдыенцыі ў Ватыкане дэлегатаў Сусветнага саюза каталіцкіх настаўнікаў, Генеральная Асамблея якога праходзіла ў гэтыя дні ў Рыме. Звяртаючыся да гасцей, Святы Айцец адзначыў, што, нягледзячы на цяжкасці апошніх гадоў, Сусветны саюз “працягвае дзейнічаць у духу хрысціянскай веры і надзеі”, спадзеючыся на Бога і на падтрымку Касцёла. Непазбежнае абнаўленне арганізацыі, звязанае са зменай пакаленняў, патрабуе пазітыўнага стаўлення да рэальнасці, падкрэсліў Папа: кожная змена эпохі азначае новую місію. Святы Айцец назваў каталіцкіх настаўнікаў “супрацоўнікамі Папы”, бо яго місія заключаецца менавіта ў тым, каб умацоўваць і падтрымліваць братоў і сясцёр у веры (Лк 22:32). На думку Пантыфіка, прысутнасць хрысціянскіх педагогаў у школьных супольнасцях жыццёва важная. Іх “стыль” таксама мае вырашальнае значэнне: хрысціянскія педагогі закліканыя быць адначасова і цалкам чалавечнымі, і цалкам хрысціянскімі. Яны павінны быць укаранёнымі ў свой час і культуру.