Касцёл калегіі езуітаў старога Берасця
2020-06-13 22:39
Каманда праекта ReBrest прадставіла чарговы адноўлены будынак старога Берасця, горада, які канчаткова быў знішчаны падчас будаўніцтва Берасцейскай крэпасці.
Дзякуючы лічбавай тэхналогіі стварэння дадатковай рэчаіснасці, цяпер можна ўбачыць будынак Касцёла калегіі езуітаў.
Дастаткова толькі спампаваць мабільнае прыкладанне ReBrest і скарыстацца далейшымі інструкцыямі.
Падрабязней пра стварэнне 3D мадэляў будынкаў старога горада кажа кіраўнік праекта Віктар Клімус:
– Па архітэктурнай частцы ў гэтым плане я рады сустрэчы з Аляксандрам Неварам з Пінска, выдатным архітэктарам, шчыра апантаным у лепшым сэнсе гэтага слова тэмай рэканструкцыі старых будынкаў, старой страчанай беларускай архітэктуры. Ён дапамог зрабіць мадэлі.
Будынак згаданага касцёла стаяў на месцы, дзе зараз знаходзіцца сусветнавядомы манумент «Мужнасць» мемарыяльнага комплекса «Брэсцкая крэпасць-герой».
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: скрыншот з відэа