- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Другую кнігу вершаў Наталлі Русецкай склалі творы, напісаныя ў прасторы паміж Менскам і Люблінам. Бібліятэчка часопіса “Дзеяслоў” папоўнілася новым выданнем — у “Кнігазборы” выйшаў другі паэтычны зборнік Наталлі Русецкай, якую чытацкая публіка ведае як знаную перакладчыцу і даследніцу шматмоўнай даўняй беларускай літаратуры. Гэтым разам пані Наталля выступае як аўтарка вершаў. Зрэшты, ідэі шматмоўнасці, разнастайнасці свету і ўвогуле глабальнасці і непрадказальнасці ўсяго існага ярка адбіваюцца ў вершах пані Наталлі поруч з настальгіяй, тугою па Беларусі, па канкрэтных нашых гарадах, мясцінах і вуліцах. Напрыклад, верш “Цягнік Берасце—Менск”, у якім лірычная гераіня з нецярплівасцю чакае сустрэчы з роднай зямлёй.