en

Касцюкевіч Мікола

Касцюкевіч Мікола

Мікола Касцюкевіч нарадзіўся 13 студзеня 1967 года ў горадзе Мінску, дзе і жыве да гэтага часу. Па заканчэнні СПТВ-53 будаўнікоў працаваў мулярам-мантажнікам, грузчыкам у цырку, бібліёграфам у бібліятэцы БДУ, рабочым на мясакамбінаце, вартаўніком Цэнтральнага РАУС. Пазней, пасля няскончаных філфаку і журфаку БДУ, быў памочнікам дырэктара прыватнага прадпрыемства, пасля – целаахоўнікам і зноў вартаўніком. 7 гадоў працаваў у Нацыянальнай бібліятэцы (музычны аддзел, пажарна-вартавая ахова, служба бяспекі).

З дзяцінства захапляўся спортам, меў разрады па пяці відах. Быў прызёрам першынства рэспублікі па самба. Пазней удзельнічаў у тады яшчэ падпольных баях без правілаў. Сур’ёзна займаўся цяжкой атлетыкай і культурызмам.

На пачатку 90-х гадоў быў сведкам і ўдзельнікам трагічных падзей грамадзянскай вайны ў Грузіі і Азербайджане, жыў і вандраваў па Сярэдняй Азіі.

Аўтар трох паэтычных зборнікаў: “Вяртанне”(1990), “Настальгія” (1995), “Германія” (1995). Друкаваўся ў рэспубліканскіх і саюзных газетах і часопісах, альманаху “Дзень паэзіі”. Творы перакладаліся на рускую, украінскую, нямецкую, іспанскую мовы. Член Саюза Беларускіх Пісьменнікаў з 1998 года.

Касцюкевіч Мікола :: Publications

epub pdf

Настальгія

Вершы
Касьцюкевіч Мікола

Мікола Касьцюкевіч нарадзіўся 13 студзеня 1967 года ў Мінску, дзе й жыве па цяперашнім часе. Вандраваў па Грузіі, Сярэдняй Азіі, Польшчы і Нямеччыне. Творы перакладаліся на рускую, украінскую, гішпанскую і нямецкую мовы....… More

pdf epub

Германія

Тэксты, настроі, інтуіцыі
Касьцюкевіч Мікола

Дрыготкі агністы дыск павольна ўцягваецца за хвалі далягляду, і шэры вэлюм паўзмроку ператвараецца ў змрочны паркаль. Пунсовая квецень лета канае ў летаргічным сне зімы. Абцяжараны бясконцасцю, з глыбінь сусвету прыляцеў і накрыў зямлю празрыста-чорнымі крыламі вялізны птах ночы. 3-пад калматага пер'я...… More

epub pdf

Вяртаньне

Вершы
Касьцюкевіч Мікола

Мікола Касьцюкевіч нарадзіўся 13 студзеня 1967 года ў горадзе Мінску, дзе і жыве да гэтага часу. Па заканчэнні СПТВ-53 будаўнікоў працаваў мулярам-мантажнікам, грузчыкам у цырку, бібліёграфам у бібліятэцы БДУ, рабочым на мясакамбінаце, вартаўніком Цэнтральнага РАУС. Пазней, пасля няскончаных філфаку...… More

pdf

Наша Вера 3 (61) 2012


Найпершая і самая галоўная мэта нашага часопіса – дапамагчы тым, хто прагне духоўнасці, хто хоча больш і глыбей ведаць пра хрысціянства ўвогуле і каталіцызм ў прыватнасці. Часопіс адрасаваны шырокім колам інтэлігенцыі і студэнцкай моладзі, усім, каго хвалююць праблемы духоўнасці, каго цікавіць гісторыя...… More

pdf

Верасень 6

літаратурна-мастацкі часопіс

Выйшаў з друку чарговы нумар літаратурна-мастацкага часопіса "Верасень". Шосты нумар атрымаўся па-вясноваму "сакавіты" на паэзію. У ім друкуюцца вершы Дар'і Кабаковай, Паўла Баяркі, Марыі Магдалены Палхоўскай, Багдана Агрэста, Юліі Бажок, Арцёма Сітнікава, Алесі Птушкі, Дзмітрыя Лавіцкага, Юркі Буйнюка...… More

pdf

Дзеяслоў 51

Літаратурна-мастацкі часопіс

Замежная літаратура ў новым нумары прадстаўленая вялікай падборкай твораў знакамітага польскага пісьменніка Чэслава Мілаша, 100-годдзе якога святкуецца сёлета ва ўсім свеце. Упершыню па-беларуску надрукавана Нобелеўская лекцыя Чэслава Мілаша. Таксама ў 51-ым нумары пачатак вялікага раману Віктара Карамазава...… More

pdf

Маладосць 7 (680) 2010

штомесячны грамадска-палітычны і навукова-папулярны ілюстраваны часопіс

Заўжды, калі пачынаю думаць пра так званы сучасны літаратурны працэс, хочацца азірнуцца на гісторыю, дзе ў нейкіх далёкіх стагоддзях шматлікія дробныя княствы аб’ядноўваліся вакол якогасьці аднаго моцнага цэнтра… Прыкладам можа быць Полацкае княства, Вялікае княства Літоўскае — іншымі словамі, гэта ўжо...… More

pdf

Дзеяслоў 37

Літаратурна-мастацкі часопіс

* «Выбраныя творы». Размова пра кнігу Рыгора Барадуліна * Адамовіч Андрэй, Цьвік, які заўсёды з табою * Бойка Натальля, Адлятае душа ў вырай * Вітушка Сяргей, “Мы адкрылі для сябе Беларусь”. Запіс успамінаў, зроблены Палінай Качатковай у лютым 2008 году ў Вільн * Вярцінскі Анатоль...… More

pdf

Дзеяслоў 31

Літаратурна-мастацкі часопіс

* «Янкі, альбо астатні наезд на Літве» Размова пра кнігу Уладзіслава Ахроменкі і Максіма Клімковіча * АБРАМОВІЧ ПАВАЛ, Вытокі прыгажосьці. Нататкі пра чытаньне кніг * Блакіт Валянцін, Уваскрасеньне ўчарашняга дня. Лірычна-дакументальны расповед * Вішнёў Зміцер, Караваны слоў * Гібок-Гібкоўскі...… More

djvu pdf

Наша Ніва 7/1994

беларуская газэта

Газэта «Наша Ніва» была ўтвораная ў 1906 годзе, і спачатку фактычна была органам Беларускае Сацыялістычнае грамады. У 1991 годзе «Наша Ніва» была адроджаная ў Вільні, галоўным рэдактарам стаў Сяргей Дубавец. Адроджаная газэта зноў стала галоўным выданьнем нацыянальнай інтэлігенцыі, побач з навінамі публікуючы...… More

Kamunikat.org – Belarusian Internet Library
Permission for reprints of the resources is granted only with the credit to the source.
Permission for reprints on the Internet is granted only with the hyperlink to the Kamunikat.org site.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Copyright © 2000-2023 by Kamunikat.org