en

Касцюкевіч Павал

Касцюкевіч Павал

Павал Касцюкевіч – нарадзіўся 24 мая 1979 у Мінску — пісьменнік, перакладчык сучаснай ізраільскай, брытанскай і амерыканскай прозы.

Скончыў псіхалагічна-сацыялагічны факультэт Тэль-Авіўскага Акадэмічнага каледжа, таксама вывучаў рэкламную справу. У 2008 годзе вярнуўся ў Мінск. Працаваў у «Нашай Ніве»; з 2011 да 2021 году — арт-дырэктар кнігарні «Логвінаў».

У сакавіку 2012 года стаў першым лаўрэатам Прэміі імя Ежы Гедройца за кнігу кароткіх апавяданняў «Зборная РБ па негалоўных відах спорту». У 2017 яго раман, сямейная сага “План Бабарозы” была прызнаная найлепшай кнігі прозы паводле “Радыё Свабоды”. У 2019 годзе — адзін з лаўрэатаў прэміі «Празрысты ЭОЛ» за пераклад з іўрыта шэрагу апавяданняў Узі Вайля.

Асіёрылаг-аматар. Выдаў эсэістычную кнігу “Бульба ў райскім садзе. Беларускі праваднік па Старым Запавеце (ТаНаХу)” пра суплёт беларускай і блізкаўсходняй культуры і гісторыі.

Пераклаў творы Курта Вонегута, Этгара Керэта, Джэрома Клапка Джэрома, Амаса Оза, Дугласа Адамса, Мэндэлэ Мойхер-Сфорыма, Мэіра Шалева і Эліз Манро.

Касцюкевіч Павал :: Publications

mp3

План Бабарозы

Сямейная сага
Касцюкевіч Павал

Гісторыя сям’і, пяцёх пакаленняў менчукоў, распаведзеная мужчынам, які хлопчыкам, падлеткам і маладзёнам жыў збольшага ў кватэрах дзядоў і бабуль, дзе гадаваўся, асланёны ценем іхных постацяў. Ягоны свет – гэта дзядоўскі свет. Зачараванае кола сямейных міфаў і паданняў, шчымлівых адкрыццяў, пякучых прызнанняў...… More

epub

Мой дзед вадзіў палюбоўніц у цырк

Аповед
Касцюкевіч Павал

Мой дзед, Імануіл Велікоўскі, вадзіў палюбоўніц у цырк. Перад спатканнем ён загадзя купляў два квіткі. Прагуляўшыся па набярэжнай Свіслачы і расказаўшы фрашкі з багатай адвакацкай практыкі, дзед паціху накіроўваў шпацыр у бок парка культуры і адпачынку. Калі яны з палюбоўніцай праходзілі ў тунэлі пад...… More

epub

Мяне вучыў ангельскай Лі Харві Освальд

Аповед
Касцюкевіч Павал

У пачатку васьмідзясятых, за Андропавым, сталі ладзіць аблавы на дармаедаў у месцах культурнага адпачынку. На дзённыя прадстаўленні ў цырк пачалі прыходзіць міліцыянты ды іх памочнікі. Дружыннікі, людзі з чырвонымі павязкамі на рукавах, якія патрабавалі дакументы і запісвалі ўсіх прагульшчыкаў у непрыемныя...… More

pdf

Бульба ў райскім садзе

беларускі праваднік па Старым Запавеце (ТаНаХу)
Касцюкевіч Павал

Ці расла ў Эдэме бульба? Хто плаціў за камунальныя паслугі Адама і Евы? Як сталася, што цар Давід зрабіўся першым партызанам і рэкецірам у гісторыі чалавецтва? Чаму грамадзянін БНР, паэт Хаім-Нахман Бялік, так і не адрадзіў біблійны іўрыт? Што агульнага ў «Песні песняў» з «Песняй пра зубра»? 500 гадоў...… More

pdf

План Бабарозы

Сямейная сага
Касцюкевіч Павал

Гісторыя сям’і, пяцёх пакаленняў менчукоў, распаведзеная мужчынам, які хлопчыкам, падлеткам і маладзёнам жыў збольшага ў кватэрах дзядоў і бабуль, дзе гадаваўся, асланёны ценем іхных постацяў. Ягоны свет – гэта дзядоўскі свет. Зачараванае кола сямейных міфаў і паданняў, шчымлівых адкрыццяў, пякучых прызнанняў...… More

pdf

Зборная РБ па негалоўных відах спорту

апавяданні
Касцюкевіч Павал

У кнізе сабраныя апавяданні, якія праліваюць святло на неасветленае ў афіцыйных СМІ жыццё шараговых беларусаў: мінскіх кухарак-прарочыц, смаргонскіх кантрабандыстак і гарадзенскіх спартоўцаў-алкаголікаў. Часам рэчаіснасць паварочваецца сумным, часам - абсурдным, а найчасцей камедным бокам. Кніга названая...… More

pdf

Дзеяслоў 101

Лiтаратурна-мастацкі часопіс

Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі...… More

pdf

Маладосць 4 (749) 2016

Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс

«З гэтага здымка канца 1920-х на нас глядзяць тры браты Плаўнікі. У цэнтры Самуіл — старэйшы і самы вядомы. Ён увайшоў у гісторыю беларускай літаратуры пад псеўданімам Змітрок Бядуля. Але наўрад ці ўсе аматары яго творчасці ведаюць, што малодшы брат Ізраіль (на здымку справа) таксама пісаў вершы і актыўна...… More

pdf

Дзеяслоў 61

Літаратурна-мастацкі часопіс

Першы тралейбус пах свежавымытым жалезам і ранішнім халадком . У ранішнім халадку плаваў водар пралесак, бо пачыналася вясна. Пралескі, трохі падвялыя, ляжалі на заднім, запырсканым вадой сядзенні. Кандуктарка глядзела на іх і ўсміхалася....… More

Пакідаючы Ідышлэнд


Касцюкевіч Павал

Паслямова перакладчыка да рамана Мэндэлэ Мойхе-Сфорыма “Падарожжа Беньяміна Трэцяга” Мэндэлэ Мойхер-Сфорым. Імя гэтага пісьменніка вядомае далёка за межамі яго роднай Беларусі. Ён - усмешлівы пачынальнік сур’ёзнай габрэйскай літаратуры. Той хто узняў на шчыт (ці не першым у літаратуры) мястэчка, штэтл...… More

Kamunikat.org – Belarusian Internet Library
Permission for reprints of the resources is granted only with the credit to the source.
Permission for reprints on the Internet is granted only with the hyperlink to the Kamunikat.org site.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Copyright © 2000-2023 by Kamunikat.org