- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Уладзімір Карызна нарадзіўся 25.05.1938 г. у вёсцы Закружка Менскага раёна ў сялянскай сям'і.
Пасля заканчэння філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1961) працаваў выкладчыкам беларускай і расейскай мовы і літаратуры ў Опсаўскай сярэдняй школе на Браслаўшчыне, у гэты час узначальваў літаратурнае аб'яднанне пры раённай газеце «Браслаўская звязда». З 1967 г. - рэдактар, старшы рэдактар, загадчык аддзела беларускай музыкі Рэспубліканскага радыё, з 1980 г. - рэдактар аддзела навукі і мастацтва часопіса «Полымя», з 1981 г. - старшы рэдактар, загадчык рэдакцыі выдавецтва «Юнацтва». Сябра СП СССР з 1970 г.
Першы верш надрукаваў у 1956 г. (газета «Чырвоная змена»). Аўтар зборнікаў паэзіі «Край мой сінявокі» (1963), «Жураўліны досвітак» (1969), «Святло ліўня» (вершы і паэма, 1972), «Цеплыня» (паэма, вершы, песні, 1977), «Цішыня баразны» (вершы і паэма, 1981), «Шумяць вербы» (вершы, песні, 1982), «Музыка ў свеце» (1985), «Расколіна на Звоне Свабоды» (1986), «Душы разгуканай мелодыя» (вершы, паэмы, песні, 1988), кніжкі вершаў для дзяцей «На сяле ў бабулі» (1975), «Кыонг і яго сябры» (1982), «Малююць дзеці» (з А.Вольскім, 1984), «Зямля - два паўшар'і» (1988), «Мір і сонейка для ўсіх» (1990).
Больш за сотню вершаў пакладзена на музыку. Выдадзены зборнікі песень «Клубныя вечары» (1979), «Люблю цябе, Белая Русь» (1984), «Салавей спявае» (1990).
Пераклаў зборнік вершаў А. Матуціса «Мамін пірог» (1986), шматлікія вершы дзіцячых пісьменнікаў для серыі «Бібліятэка дзіцячай літаратуры народаў СССР».
Крыніца: Беларускія пісьменнікі: 1917-1990. Менск: Мастацкая літаратура, 1994. ISBN 5-340-00709-X
У зборнік Выбранага вядомага беларускага паэта, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Карызны ўвайшлі лепшыя вершы, паэмы, песні з ранейшых зборнікаў «Край мой сінявокі» (1963), «Жураўліны досвітак» (1969), «Святло ліўня» (1972) і інш. Творы паэта прасякнуты лірызмам, душэўнай цеплынёй... Болей »
Гэта кніга — вынік саракагадовай актыўнай творчай даейнасці вядомага паэта, лаўрэата Дэяржаўнай прэміі і прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. У яе ўвайшлі такія раней папулярныя і любімыя дэецьмі творы, як паэма "Кыонг і яго сябры", "Зямля — два паўшар'і", вершы, казкі, загадкі, пацешкі, а таксама новыя... Болей »
Для гэтага зборніка аўтар выбраў лепшыя творы з папярэдніх сваіх кнішак — вершы, песні, а таксама невялічкую лірычную паэму «Карэнні болю» (Споведзь аднаго маленства). Кніга прасякнута пачуццём любові да роднага краю, паэтычным неспакоем за лёс чалавецтва, заклікам да барацьбы за захаванне міру на Зямлі.... Болей »
Новы Запавет. Апакаліпсіс Алейнікава Эльвіра, "Былі. Ёсць. Будзем..." Болбас Валерый, Паслядоўнік Скарыны Верабей Анатоль, Аксамітны альбом Уладзіміра Караткевіча Казбярук Уладзімір, На Паўночным завулку Капусцін Аляксандр, Галоўны камісар Смольнага Карызна Уладзімір, Вершы. ... Болей »
Новы Запавет. Багданава Галіна, Травесці Вайцяшонак Марыя, Чаму крот чорны Гальпяровіч Навум, Вершы. Дранчук Валерый, Ровар імчыць на "чырвоны" Жалязоўскі Анатоль, Давайце падумаем цвяроза Жарнасек Ірына, Прад вечнасцю Зінкевіч Галіна, Беларускія кветкі Карызна... Болей »