Карціну Бэнксі купілі за $95 тысяч і спалілі ў жывым эфіры
2021-03-05 14:42
Карціну знакамітага вулічнага мастака Бэнксі купілі за $95 тысяч і... спалілі ў жывым эфіры. Каб стварыць віртуальны актыў, неўзаемазамяняльны такен, піша meduza.io.
Блокчэйн-кампанія набыла чорна-белы трафарэт яшчэ ў студзені. На карціне высмейваюцца калекцыянеры мастацтва. 3 сакавіка ў Брукліне яе спалілі. За гэтым можна было назіраць у жывым эфіры ў Twitter.
Створаны NFT-токен выставяць на продаж.