«Караткевіч-мастак»: музейны праект да 95-годдзя класіка адкрыўся на яго радзіме
2025-11-10 16:25
У межах імпрэзаў да юбілею Уладзіміра Караткевіча, класіка беларускай літаратуры і славутага земляка, Аршанскі музей Уладзіміра Караткевіча падрыхтаваў адмысловы анлайн-праект «Караткевіч — мастак».
Літаратар стварыў шмат малюнкаў: жартаўлівыя сюжэтныя замалёўкі ён пакідаў на палях рукапісаў, у запісных кніжках, у лістах да сяброў, у канспектах лекцый падчас студэнцтва. Гэта сяброўскія шаржы, аўташаржы, а часам і гумарыстычныя тэксты з ілюстрацыямі.
На сённяшні дзень у спадчыне Уладзіміра Караткевіча налічваецца больш за 600 малюнкаў. Некаторыя з іх захоўваюцца і на ягонай малой радзіме — у фондавых зборах установы культуры «Музейны комплекс гісторыі і культуры Аршаншчыны». Яны і сталі асновай анлайн-выставы, падрыхтаванай Аршанскім музеем Уладзіміра Караткевіча.
Адначасова Музей Караткевіча запрашае наведаць выставу, у якой адкрывае свае фонды. У экспазіцыі пакажуць прадметы гардэроба пісьменніка, асабістыя дакументы, малюнкі, лісты да родных і сяброў, рукапісы вершаў, першыя часопісныя і кніжныя публікацыі знакамітых твораў і рэдкія фотаздымкі. Дапоўняць дадзены шэраг прадметаў ілюстрацыі да такіх твораў, як «Дзікае паляванне караля Стаха», «Чазенія», «Ладдзя Роспачы».
Улaдзiмip Kapaткeвiч нарадзіўся 26 лicтaпaдa 1930 гoдa ў гopaдзe Opшa. У гэтым месяцы спаўняецца 95 гадоў з дня яго нараджэння.