- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Актуальнасць тэмы даследавання. На працягу многіх стагоддзяў асноўнай задачай мастацтва было адлюстраванне чалавечага быцця, даследаванне маральнага і духоўнага станаўлення чалавецтва. Канцэптуалізацыя нацыянальнага быцця, увасабленне народнага менталітэту, светапогляду – першаснае прызначэнне мастацкай літаратуры. Вывучэнне названай ідэйна-праблемнай парадыгмы складала і складае зместавую аснову і навукі пра літаратуру. Прыярытэтнымі і галоўнымі кірункамі сучаснага беларускага літаратуразнаў-ства сталі канцэптуальнае пераасэнсаванне фундаментальных асноў нацыянальнай літаратуры найбольш значнага і паказальнага ХХ стагоддзя, вывучэнне духоўнага развіцця беларускага народа, аналіз спасціжэння і адлюстравання пісьменнікамі асноватворных кампанентаў сацыякультурнага і грамадскага характару, нацыянальнай ідэі, нацыянальнага характару, духоўнага ідэалу, сацыяльных і культурных сувязей у грамадстве ў розныя перыяды яго станаўлення і развіцця, якія інтэгральна трансфармуюцца ў асобную мастацкую канцэпцыю нацыянальнага быцця (што ўключае ў сябе філасофскую дыхатамію “быццё–свядомасць”). (фрагмэнт)