- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Зварот аўтара да пытання пра магчымыя асабістыя стасункі беларускага першадрукара і карыфея нямецкага Адраджэння невыпадковы. Гэта лагічны вынік амаль трохгадовага даследавання іканалогіі ілюстрацый і ініцыялаў выданняў Ф. Скарыны. Аўтар у значнай ступені рэканструяваў старажытныя прыёмы стварэння выяўленчых ідэаграм. Яны грунтуюцца на сімволіцы Кабалы і ўвогуле культуры сярэдніх вякоў. Як вядома, гэта культура была пераважна філалагічнай. Для яе характэрна высокая культура тэкста і слова, увага да яго літары ў пошуку сэнсу. (Мікалай Палкаўнічэнка, Францыск Скарына і Альбрэхт Дзюрэр, фрагмэнт)