- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Па свайму агульнаму духу беларуская паэзія ХХ ст. — з’ява амаль чыста свецкага характару, і таму праблема адносін да Бога ў яе гісторыі навейшага перыяду — праблема ледзь не маргінальная. Маргіналізавалася яна ў свой час не толькі панаваннем вульгарна-сацыялагізаванага схематызму і ўсялякага роду ідэалагічнага дыктату, але таксама і тым, што рэлігійныя праблемы, па розных прычынах, у асноўным не мучылі беларускіх пісьменнікаў. Яны не былі богашукальнікамі. Рэлігія не сталася для іх крыніцай узвышаных ідэй, паэтычных вобразаў і матываў. Няма ў беларускай паэзіі культавых вершаў пра Хрыста, словаспеваў, прысвечаных Багародзіцы, хоць няма таксама лішняй канфесійнай прадузятасці. (Ян Чыквін, Праблема адносін да Бога. Янка Купала, Алесь Гарун, Наталля Арсеннева, Максім Танк, фрагмэнт)