be
pdf

Кантакты і дыялогі 6 (42) 1999

інфармацыйна-аналітычны і культуралагічны бюлетэнь

Вось ужо некалькі тыдняў не пакідае мяне, не адпускае пачуццё трывогі і віны. Так, і асабістай віны за тое, што здарылася 30 мая, на праваслаўную Тройцу, на Нямізе і што яшчэ можа здарыцца ў іншых месцах горада і краіны. Калі мы, усе мы, не адчуем адказнасці перад гісторыяй, за захаванне святой памяці пра нашых продкаў. Пачуццё трывогі нечакана ўзнікла вечарам 30 мая, хаця тады я знаходзіўся далёка ад Мінска — якраз сядаў на цягнік Варшава – Мінск, вяртаючыся з навуковай канферэнцыі ў Кракаве, прысвечанай праблеме “Нацыі і гісторыя: у бок новай Еўропы, Цэнтральнай і Усходняй”. З Беларусі я там аказаўся адзін і неяк неспадзявана для арганізатараў, якія не верылі, што змагу прыехаць, — і адразу ж адчуў нязвычную адчужанасць з боку заходніх калег. А літоўскі дыпламат у сваім выступленні прама сказаў, што Беларусь трэба выкрасліць з Еўропы, бо яна сёння апынулася далёка на Усходзе…

Выдаўцы і выдавецтвы: Міжнародная асацыяцыя беларусістаў, Беларускае таварыства дружбы і культурнай сувязі з зарубежнымі краінамі
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 1999-06
  • Рэдактар: Мальдзіс Адам
  • Выдавец: Міжнародная асацыяцыя беларусістаў, Беларускае таварыства дружбы і культурнай сувязі з зарубежнымі краінамі
  • Copyright: © 1999 by Кантакты і дыялогі
  • Кнігазбор: Kamunikat.org, Каталёг EEDC
  • Інвэнтарныя нумары: EEDC — 1331
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org