- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Атмасфера роднага дома Станіслава Манюшкі мела вялікі ўплыў на фарміраванне характару і таленту будучага заснавальніка польскай нацыянальнай оперы. Гэта падкрэсліваюць і шматлікія біёграфы Манюшкі, звяртаючы ўвагу на тое, што на станаўленне асобы кампазітара пераможна ўплывала як атмасфера шляхецкага дома, так і кантакты з народнай музыкай беларускай вёскі. Належыць, аднак, адзначыць, што амаль усе біёграфы Манюшкі недаацэньваюць значэнне юнацкага перыяду яго жыцця — перыяду, звязанага з Беларуссю, яе ўплыву не толькі на выхаванне, але і на лёс, творчасць вялікага польскага кампазітара. Сам факт нараджэння Станіслава Манюшкі ў Убелі, на Смілавіччыне, што ў 50-ці кіламетрах ад Мінска, безумоўна, нічога не прадвызначае. Мог жа ён, як і многія прадстаўнікі тагачаснай шляхты, асталявацца на зямлі, лепей ці горш гаспадарыць ў сваім маёнтку ці стаць добра забяспечаным царскім чыноўнікам, — да чаго, урэшце, яго бацька Чэслаў першапачаткова і імкнуўся.