- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Беларуская дыяспара стварыла ў свеце шэраг навукова-культурных асяродкаў на нацыянальнай і духоўнай падставе, абапіраючыся на прынцыпы самавызначэння, самабытнасці і патрыятызму, захавання беларускай мовы, традыцый і рэлігійнасці. Арганізатарамі навукова-культурных асяродкаў з'яўляюцца прадстаўнікі інтэлігенцыі беларускага замежжа, у тым ліку навукоўцы, якія імкнуцца захаваць і развіваць беларускую культуру ў іншамоўным асяроддзі. Стварэнне такіх беларускіх асяродкаў належала групам актывістаў-энтузіястаў, ініцыятыву якіх падтрымліваюць свядомыя беларусы за мяжой. (фрагмент)