- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Нясвіжскі культурны цэнтр князёў Радзівілаў у ХVІ-ХVIII стст. быў месцам прыцягнення і адаптацыі розных мастацкіх сіл Еўропы і нават Усходу. Дыяпазон культурных патокаў Нясвіжа такі: ад італьянца з Кома Яна Марыі Бернардоні ў XVI ст. да арганізатара "персіярні" Яна Маджарскага — армяніна. Але ўплыў той ці іншай краіны не азначае абвязковага ўдзелу прыезджых майстроў, ён мог адбывацца і іншымі, больш складанымі шляхамі. Аб механізмах гэтых уплываў у засваенні еўрапейскіх традыцый дадзены артыкул. Для нас будзе цікавым абазначэнне нідэрландскіх традыцый у нясвіжскай мастацкай школе, бо самастойнае існаванне ніводнай культуры не магло абысціся без шырокага выкарыстання здабыткаў мастацкага асяроддзя Еўропы. Мы абазначым дзве пачатковыя кропкі — XVI і XVIII стст. Гэта дасць магчымасць убачыць адзіны нідэрландскі паток, які зліваецца ў традыцыю ўплыву нідэрландскага мастацтва.