- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Духоўная культура эпохі сярэдневякоўя была пераважна гарадской, і гэта яскрава выяўляецца ў развіцці мастацтва як візантыйскай, так і заходняй традыцый. У межах Беларусі на працягу стагоддзяў яны сустракаліся, судакраналіся амаль пастаянна, аднак пры гэтым толькі спарадычна ўступалі ва ўзаемадзеянне. Для апошняга былі неабходны пэўныя гістарычныя перадумовы, якія з’явіліся адносна позна — у перыяд развіцця беларускай готыкі. У больш ранні час можна заўважыць толькі пранікненне асобных элементаў і матываў, якія ў цэлым не маглі, натуральна, змяніць агульны візантынізуючы характар мастацтва рэгіёна, пераважна сакральнага.