- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Супрацоўніцтва, дапамога. З Аляксандрам Білыкам, старшынёй Дзяржаўнага камітэта па справах рэлігій і нацыянальнасцей Рэспублікі Беларусь, гутарыць намеснік дырэктара Нацыянальнага навукова-асветнага цэнтра імя Ф. Скарыны Захар Шыбека. — Аляксандр Мікалаевіч, Вы ўзначальваеце адносна новую дзяржаўную ўстанову. Які "стаж" яе дзейнасці? — Рашэнне аб стварэнні камітэта было прынята ў студзені 1997 г., а канчатковае камплектаванне штатаў завяршылася ў кастрычніку. — Фарміраванне камітэта працягваецца? — Ёсць планы пашырэння яго структур. Пажадана было б мець свой рэлігіязнаўчы цэнтр, сацыялагічную лабараторыю.