- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Фарміраванне сучаснага сібірскага соцыума адбывалася на працягу больш за 400 гадоў. Сярод сібірскіх навукоўцаў запанаваў погляд на далучэнне і асваенне Сібіры як на планетарны працэс распаўсюджвання еўрапейскай цывілізацыі, параўнальны з працэсам асваення Паўночнай Амерыкі. Асаблівасцю каланізацыі Сібіры з’явілася тое, што яна засялялася пераважна адной —славянскай этнічнай супольнасцю, уключаючы рускіх, украінцаў і беларусаў. Этнічнае адзінства не выключала спецыфічных для кожнага з гэтых народаў адрознення ў сферы культуры, гаспадарчых традыцый і г. д.