- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Мэтай дадзенага даследавання з'яўляецца высвятленне стану міжнацыянальных адносін у Беларусі ў XIX - пачатку XX ст. на аснове аналізу зместу этнічных стэрэатыпаў розных нацыянальных супольнасцей. Пастаўленая мэта прадвызначыла аб'ект і прадмет даследавання. Таму можна лічыць, што аб'ектам з'яўляюцца прадстаўнікі розных нацыянальных супольнасцей (пераважна беларусы), а прадметам — асаблівасці ўспрымання жыхарамі Беларусі прадстаўнікоў "не-сваёй", "чужой" нацыянальнасці. Выбар храналагічных межаў даследавання ў значнай ступені абумоўлены тым, што практычна ўсе выкарыстаныя ў працы фальклорныя і архіўныя крыніцы адносяцца да другой паловы XIX - першай чвэрці XX ст. Крынічную базу даследавання склалі пераважна тыя фальклорныя і архіўныя матэрыялы, у якіх прама ці ўскосна адлюстраваліся ўзаемныя стэрэатыпныя меркаванні і погляды розных этнічных супольнасцей Беларусі ў разлядаемы перыяд. (Э. Дубянецкі, Этнічныя стэрэатыпы як індыкатар стану міжнацыянальных адносін у Беларусі ў XIX - пачатку XX ст., фрагмэнт)