be
pdf

Кантакты і дыялогі 1 (37) 1999

інфармацыйна-аналітычны і культуралагічны бюлетэнь

1999 год абвешчаны Годам А. С. Пушкiна. Да 200–гадовага юбiлею з дня нараджэння класiка рускай лiтаратуры Нацыянальны навукова–асветны цэнтр iмя Ф. Скарыны рыхтуе зборнiк “А. С. Пушкiн i Беларусь”. Дзякуючы цiкаваму даследчыцкаму матэрыялу беларускiх навукоўцаў, краязнаўцаў, журналiстаў, пiсьменнiкаў шырокаму колу чытачоў адкрыюцца раней малавядомыя старонкi жыцця i творчасцi А. С. Пушкiна i яго сувязей з нашай Бацькаўшчынай, якiя ўпершыню сабраны разам. Зборнiк складаецца з некалькiх раздзелаў. “Беларусь у жыццi i творчасцi А. С. Пушкiна” — у гэтым раздзеле змешчаны артыкулы Сямёна Букчына, Давiда Сiмановiча аб падарожжах паэта праз гарады і вёскі Беларусi. Артыкул нашага вядомага пушкiназнаўца Iгара Сцяпунiна пра прататып Уладзiмiра Дуброўскага дапоўняць найноўшыя даследаваннi журналiсткi Людмiлы Сялiцкай пра беларускiх нашчадкаў шляхцiца Паўла Астроўскага. Прыводзяцца ўспамiны А. П. Распопава аб сустрэчы А. С. Пушкiна ў Магiлёве ў 1824 г. Як звязана Арына Радзiвонаўна з Кобрыншчынай? Аб гэтым артыкул Галiны Манец.

Выдаўцы і выдавецтвы: Міжнародная асацыяцыя беларусістаў, Беларускае таварыства дружбы і культурнай сувязі з зарубежнымі краінамі
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 1999-01
  • Рэдактар: Мальдзіс Адам
  • Выдавец: Міжнародная асацыяцыя беларусістаў, Беларускае таварыства дружбы і культурнай сувязі з зарубежнымі краінамі
  • Памеры: 56с., 21см
  • Copyright: © 1999 by Кантакты і дыялогі
  • Кнігазбор: Kamunikat.org, Каталёг EEDC
  • Інвэнтарныя нумары: EEDC — 1317
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org