- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Дваццаць першае стагоддзе, на парозе якога мы стаім і на затуманеную даль якога паглядаем з трывогай, змушае нас азірнуцца на пройдзенае стагоддзе, каб адказаць сабе на пытанне: у якім кірунку мы рухаемся як нацыя — да самасцвярджэння і ўмацавання ці да самаліквідацыі? Пытанне гэтае кардынальна важнае, бо ад адказу на яго залежыць стан нашага духу, нашае самаадчуванне як удзельнікаў дзяржаўнага будаўніцтва. Пытанні пра кірунак развіцця грамадства натуральныя для крутых паваротаў гісторыі. (Я. Запруднік, Беларускае (дваццатае) стагоддзе - параўнальная рэтраспектыва, фрагмэнт)