- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Іосіф Гашкевіч — сын спачатку уніяцкага, а потым праваслаўнага святара Антонія Гашкевіча, які служыў у царкве в. Перасвятое Рэчыцкага павета. Пры царкве была прыходская школа, дзе бацька, а. Антоній, быў адзіным настаўнікам. Відаць, ён быў чалавекам неардынарным, бо лепшым шматгадовым яго сябрам стаў вядомы археограф, лексікограф, царкоўны гісторык протаіерэй Іаан Грыгаровіч. У 20-гадовым узросце Іосіф, як і яго старэйшы брат Іван, паступіў у Мінскую духоўную семінарыю. Пасля заканчэння вучобы ў Мінску па рэкамендацыі I. Грыгаровіча працягваў вучобу ў Санкт-Пецярбургскай духоўнай акадэміі. У час вучобы займаўся падрыхтоўкай да выдання першага перакладу старазапаветных кніг з габрэйскай мовы на рускую. Разам з сябрам-студэнтам Захаравым адбіраў і рэдагаваў лепшыя спіскі для перакладу. (фрагмент)