- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Хацеў бы перш за ўсё падзякаваць арганізатарам "круглага стала" за запрашэнне, каб я пазнаёміў са справамі, якія датычаць 200-й гадавіны з дня нараджэння Адама Міцкевіча, з усім тым, што ўжо зроблена і тым, што будзе зроблена ў юбілейным годзе. Трэба нагадаць, што ўжо ў 1993 п, або за пяць гадоў да юбілею ў Варшаве быў створаны Агульнапольскі міцкевічаўскі камітэт. Узначаліў яго праф. др. Чэслаў Згажэльскі, вядомы міцкевічазнавец, якога з Вільняй і Навагрудчынай звязваюць месца нараджэння, вучоба і дзейнасць у час акупацыі, аўтар выдатнай апрацоўкі вершаў Паэта ў навуковым выданні Збору твораў Міцкевіча, несумненна самы вялікі міцкевічаўскі аўтарытэт пасля смерці праф. Конрада Гурскага. У гэты камітэт былі запрошаны, перш за ўсё, вучоныя-паланісты, якія займаюцца жыццём і творчасцю Міцкевіча, як польскія, так і замежныя, публіцысты і мастакі, сярод якіх Чэслаў Мілаш, Марыя Данілевіч-Зялінска, Карл Дэдэціус, прафесары Даніэль Бавуа, Луіс дэ Пйю, Санта Грачыёці і іншыя замежныя славутасці. (Я. Адрованж-Пянёнжак, Нашы планы на год Міцкевіча, фрагмэнт)