- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ад рэдакцыі Першы нумар "Кантакту" выклікаў супярэчлівыя рэакцыі чытачоў і каментатараў. Адны віталі яго з'яўленне добрыы словам, маральнай і матэрыяльнай падтрымкай, а іншыя ўгледзелі ў ім ледзь не дынаміт, які павінен нешта ўзарваць, разбурыць, Гэта, бадай, нармальна. Сярод негатыўных ацэнак нашага часопіса на асаблівую ўвагу эаслугоўваюць выкаэванні дзвюх, процілеглых па сваёй накіраванасці, газет - "Вячэрняга Мінска" /26 ІV 1989/ і беластоцкай "Салідарнаcці" /10 ІV 1989/. Калі першая з іх назвала "Кантакт" ледзь не прапагандыстам фашызму, то другая не выключала яго ролі, як агентуры Крамля. Незвычайны дыяпазон уяўленняў!