- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ад рэдакцыі За апошнія два-тры гады адбыліся ў Беларусі гістарычнай важнасці падзеі. Узніклі дзесяткі патрыятычных аб'яднанняў моладзі, пачалося выяўленне злачынстваў сталіншчыны, створана рэспубліканскае таварыства "Мартыралог Беларусі" і арганізацыйны камітэт Беларускага Народнага Фронту, адбыліся масавыя мітынгі - рэквіемы, з якіх апошні 30 кастрычніка 1988 г.у Менску, нягледэячы на забарону, прыцягнуў тысячы людзей. Паўстала новая грамадская сітуацыя, якую ўжо нельга прыкрываць фігавым лістком "маральна-палітычнага маналіту" і "білінгвізму". Паслядоўна выявіліся дзве супярэчныя плыні, прадстаўнікі якіх заявілі на старонках газет аб немагчымасці канструктыўнага дыялога. Пачалася канфрантацыя...