- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Стварэнне новых структур улады — адна з найбольш складаных праблем, якія паўстаюць перад дзяржаўнымі дзеячамі пад час дэмакратычных пераўтварэнняў. Сапраўды, развіццё краіны шмат у чым будзе вызначацца якасцямі створаных інстытутаў улады. Краіны, якія сталіся гістарычнай радзімай сучаснай дэмакратыі, зведалі гэта на сабе з самага пачатку. Англія і Злучаныя Штаты здолелі набыць добрую Канстытуцыю з першай спробы. Англічане «адкрылі» парламенцкі рэжым і захоўваюць яго амаль нязменным ужо тры стагоддзі. Праз стагоддзе амерыканцы вынайшлі сістэму прэзідэнцтва, якая сёння мае дзве сотні гадоў. Францыі з гэтым у свой час не пашанцавала. Дэкларацыя правоў чалавека і грамадзяніна, абвешчаная ў 1789 г., дажыла да нашых дзён. (Уводзіны, фрагмэнт)